Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэ́рства гарадско́га і се́льскага будаўні́цтва Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР на базе Наркамата жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР[1].
Хуткія факты Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, Агульная інфармацыя ...
Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР | |
---|---|
скарочана — Мінгарсельбуд | |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР |
Дата скасавання | 15 мая 1957 |
Заменена на | Міністэрства будаўніцтва БССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Закрыць
5 красавіка 1954 года пастановай Савета Міністраў БССР № 266 з Міністэрства сельскай гаспадаркі было выдзелена самастойнае Галоўнае ўпраўленне калгаснага будаўніцтва і перададзена ў падпарадкаванне Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва.
Было скасавана ў 1957 годзе, яго функцыі былі перададзеныя Міністэрству будаўніцтва БССР