Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэ́рства жыллё́ва-камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР на базе Наркамата камунальнай гаспадаркі БССР[1]. Было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Галоўнаму ўпраўленню камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР.
Хуткія факты Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР, Агульная інфармацыя ...
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР | |
---|---|
скарочана — Мінжылкамгас | |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 26 сакавіка 1946 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі БССР |
Дата скасавання | 19 верасня 1991 |
Заменена на | Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
Вышэйшае ведамства | Савет Міністраў БССР |
Штаб-кватэра | вул. Берсана, 16, Мінск 220640 |
Закрыць
5 лютага 1968 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі было зноў пераўтворана ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР, якое ў 1973 годзе было перайменавана ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. У 1979 годзе была зменена скарочаная назва міністэрства: Мінкамгас БССР на Мінжылкамгас БССР.