Нямецкая нацыянальная бібліятэка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нямецкая нацыянальная бібліятэка (ням.: Deutsche Nationalbibliothek; DNB) — цэнтральная архіўная бібліятэка і нацыянальны бібліяграфічны цэнтр Германіі. Задачай гэтай установы, унікальнай для Германіі, з'яўляецца калекцыяніраванне, пастаяннае архіваванне, усебаковая апрацоўка і захаванне дакументацыі і бібліяграфічных публікацый усяго свету на нямецкай мове. Задача выконваецца з 1913 года шляхам апрацоўкі нямецкіх публікацый, замежных публікацый пра Германію, перакладаў нямецкіх прац, а таксама прац нямецкамоўных эмігрантаў, апублікаваных у перыяд 1933—1945 гг. Вырашаецца задача апублікавання гэтых прац для шырокай аўдыторыі.
Нямецкая нацыянальная бібліятэка | |
---|---|
ням.: Deutsche Nationalbibliothek[1] | |
| |
Краіна | |
Адрас | Лейпцыг, Франкфурт-на-Майне, Берлін |
Заснавана | 1912 |
Філіялы | 3 |
Код ISIL | DE-101 |
Фонд | |
Склад фонду | стандартныя друкаваныя працы, у тым ліку мікраформы, гукавыя запісы і лічбавыя публікацыі на фізічных прыладах захоўвання інфармацыі і ў інтэрнэт-публікацыях. |
Аб'ём фонду | 24,7 млн адзінак[3] (13,1 млн кніг[3]) |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне | толькі ў чытальных залах[4] |
Колькасць чытачоў | 904 тыс. у год[5] |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | €42,2 млн[6] |
Дырэктар | Элізабет Нігеман[7] |
Супрацоўнікі | 622[6] |
Вэб-сайт | www.d-nb.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкая нацыянальная бібліятэка падтрымлівае і развівае супрацоўніцтва і знешнія сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Так, DNB з'яўляецца вядучым партнёрам і распрацоўшчыкам бібліяграфічных стандартаў і кіраваў бібліяграфіі ў Германіі, таксама адыгрываючы выдатную ролю ў справе развіцця міжнародных бібліятэчных стандартаў.
Супрацоўніцтва з кнігавыдаўцамі рэгулюецца законамі аб Нямецкай лейпцыгскай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig) 1935 года, і законам аб Нямецкай франкфурцкай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main) 1969 года. Асноўныя сферы дзейнасці падзелены паміж аддзяленнямі ў Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне, кожны з гэтых цэнтраў сфакусаваў сваю працу на нейкіх спецыфічных зонах адказнасці. Трэці цэнтр, Берлінскі музычны архіў (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin), заснаваны ў 1970 годзе, займаецца архіваваннем з усім звязаным з музычнай галіной (як аўдыёзапісамі, так і друкаванымі дакументамі).