Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імператарскі Ордэн Святога Дабравернага Князя Аляксандра Неўскага (руск.: Императорский О́рден Святого Благоверного Князя Алекса́ндра Не́вского, ордэн Святога Аляксандра Неўскага (руск.: орден Святого Александра Невского)) — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай імперыі з 1725 да 1917 года. Заснаваны Кацярынай I і стаў трэцім расійскім ордэнам пасля ордэна Св. Андрэя Першазванага і жаночага ордэна Св. Вялікамучаніцы Кацярыны.
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага | |
---|---|
Ордэн Св. Аляксандра Неўскага | |
Дата заснавання | 21 мая (1 чэрвеня) 1725 |
Заснавальнік | Кацярына I |
Статус | Уручаецца, як Ордэн Аляксандра Неўскага Расійскай Федэрацыі |
Дэвіз | «За працы і Айчыну» |
Колькасць ступеняў | 1 |
Знакі ордэна | |
Знак ордэна | Залаты крыж, пакрыты чырвонай эмаллю, з двухгаловымі арламі паміж канцоў крыжа. |
Зорка | Сярэбраная васьміпрамянёвая зорка. |
Стужка | чырвоная |
Ордэнскія адзенні | няма |
Ордэнская стужка | |
Адпаведнасць табелю аб рангах | |
ступень | класы па табелю |
1 | I—III |
Гл. таксама | |
|
- Эта артыкул пра ордэн Расійскай імперыі. Інфармацыя пра ордэн СССР прыведзена ў артыкуле Ордэн Аляксандра Неўскага, СССР, а пра ордэн Расійскай Федэрацыі — у артыкуле Ордэн Аляксандра Неўскага, Расія.
Знак ордэна ўяўляў сабой чатырохканцовы прамы крыж з канцамі, якія пашыраюцца да канцоў, і характэрнымі двухгаловымі арламі, размешчанымі паміж канцамі крыжа. У цэнтры крыжа размяшчаўся круглы медальён з выявай коннай фігуры Аляксандра Неўскага. Таксама да знакаў ордэна адносілася сярэбраная васьміпрамянёвая зорка з дэвізам ордэна «ЗА ПРАЦЫ І АЙЧЫНУ» (руск.: ЗА ТРУДЫ И ОТЕЧЕСТВО)[1].