Псіхалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Псіхалогія (ад стар.-грэч.: ψυχή — «душа»; λόγος — «веданне») — навука, якая вывучае недаступныя для знешняга назірання структуры і працэсы з мэтай растлумачыць паводзіны чалавека і жывёл, а таксама асаблівасці паводзін асобных людзей, груп і калектываў[1]. Аб’ядноўвае ў сабе гуманітарны і прыродазнаўчы падыходы[1].
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Уключае ў сябе фундаментальную псіхалогію, якая выяўляе факты, механізмы і законы псіхічнай дзейнасці, прыкладную псіхалогію, якая вывучае, з апорай на дадзеныя фундаментальнай псіхалогіі, псіхічныя з’явы ў натуральных умовах, і практычную псіхалогію, якая займаецца ўжываннем псіхалагічных ведаў на практыцы[1].