Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (руск.: Российская социал-демократическая рабочая партия; РСДРП) — рэвалюцыйная марксісцкая партыя ў Расіі.
Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП) | |
---|---|
Лідар |
Ю. В. Мартаў (фракцыя меншавікоў) У. І. Ленін (фракцыя, затым партыя бальшавікоў) |
Дата заснавання | 1898 |
Дата роспуску | 24 красавіка 1917[1] |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія |
марксізм сацыялізм камунізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У савецкай гістарыяграфіі, асновы якой закладзены У. І. Леніным, працэс фарміравання, развіцця і дзейнасці РСДРП разглядаўся ў кантэксце гісторыі бальшавізму, Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС). Адпаведным было і вызначэнне РСДРП як паслядоўнай рэвалюцыйнай «партыі новага тыпу», якая вырасла, узмацнілася і ажыццявіла сваю гістарычную місію — звяржэнне самаўладдзя і замену капіталістычнага ладу сацыялістычным у барацьбе супраць расійскага («эканамісты», меншавікі, трацкісты і інш.) і міжнароднага апартунізму, супраць рэвізіянізму, рэфармізму, сацыял-шавінізму.
Да VI з’езда ў 1917 г. РСДРП з’яўлялася адзінай партыяй, у якой бальшавікі і меншавікі былі плынямі, фракцыямі. Гэта адзінства мела свае асаблівасці на розных этапах існавання РСДРП, розных структурных яе ўзроўнях і ў розных (эканамічных і нацыянальных) рэгіёнах краіны. I толькі пасля VI з’езда, які вызначыў канчатковае арганізацыйнае размежаванне бальшавікоў з меншавікамі, у назву партыі ўвайшла дадатковая літара «б» — РСДРП(б)[3].