Савет Народных Камісараў СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савет Народных Камісараў СССР (абр.: афіц. Саўнаркам СССР; гутар. СНК СССР; сін. афіц. Урад СССР) — вышэйшы калегіяльны орган выканаўчай і распарадчай улады Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у перыяд c 1923 па 1946 гады.
Савет Народных Камісараў СССР | |
---|---|
скарочана — Саўнаркам СССР, СНК СССР | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | СССР |
Дата стварэння | 1922 |
Папярэдняе ведамства | Савет народных камісараў РСФСР (в. а.) |
Дата скасавання | 1946 |
Заменена на | Савет міністраў СССР |
Вышэйшае ведамства |
ЦВК СССР, Вярхоўны Савет СССР |
Штаб-кватэра | СССР, Масква, Крэмль |
Старшыня | В. І. Ленін (першы) |
І. В. Сталін (апошні) | |
Падведамны орган | Гл. раздзел Падведамныя органы |
Быўшы ўрадам Савецкага Саюза, Саўнаркам СССР і кіраваныя ім наркаматы мелі ключавую ролю ў такіх значных для краіны і грамадства падзеях і працэсах, як аднаўленне эканомікі пасля грамадзянскай вайны, Новая эканамічная палітыка (НЭП), калектывізацыя, электрыфікацыя, індустрыялізацыя, пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі, масавы голад у пачатку 1930-х гадоў, цэнзура, барацьба з рэлігіяй, масавыя рэпрэсіі і палітычныя праследаванні, ГУЛаг, дэпартацыя народаў, далучэнне Прыбалтыкі і іншых тэрыторый да СССР, арганізацыя партызанскага руху, арганізацыя прамысловай вытворчасці ў тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перыяд дзейнасці СНК СССР ахоплівае некалькі войнаў і ўзброеных канфліктаў на тэрыторыі Савецкага Саюза і за яго межамі — у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і на Далёкім Усходзе.[Войны 1]
Паштовы адрас: Масква, Крэмль.
У 1946 годзе ператвораны ў Савет Міністраў СССР.