Слабадскі сельсавет (Мядзельскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Слабада.
Слабадскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Слабада |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 270 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222392 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзягільскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Бакачы, Вайцяхова, Вохабні, Двор Крапіўна, Дзягілі, Крапіўна, Кухальскія, Леанардава, Мікасецк, Мілты, Муцеўшчына, Нагаўкі, Нагаўшчына, Посапава, Пугачы, Рамашкі, Рубанікі, Студзяніца, Суднікі)[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Старагабскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Бадзені, Баяры, Вусаўшчына, Гняздзішча, Зані, Канчані, Качаны, Ляхавічы, Мазалеўшчына, Місуны, Мохавічы, Навасёлкі, Новыя Габы, Пятрова, Раманаўшчына, Старыя Габы)[2]. 4 сакавіка 2016 года скасавана вёска Двор Крапіўна (далучана да вёскі Крапіўна)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1072 чалавекі[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 1270 чалавек[6].