Случарэцкі павет
павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага з 1791 года / From Wikipedia, the free encyclopedia
Случарэ́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Слуцк.
Случарэцкі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Слуцк |
Дата ўтварэння | 3 мая 1791 |
Дата скасавання | 1793 |
Час існавання | 1791—1793 |
Утварыўся на аснове Слуцкага княства згодна з Канстытуцыяй 3 мая (1791). Існаваў да 1793 года, калі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Назвы павета паходзіла ад ракі Случ — левага прытока Прыпяці і галоўнай воднай артэрыі слуцкага рэгіёна[1].
У склад павету ўваходзілі тэрыторыі 7 рымска-каталіцкіх парафій: Глуская, Капыльская, Клецкая, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Слуцкая і Цімкавіцкая парафіі[2].
Дадзеныя перапісу насельніцтва Навагрудскага ваяводства (павета), атрыманыя мясцовай цывільна-вайсковай парадкавай камісіяй у 1790—1791 гг., дазваляюць зрабіць выснову, што ў Случарэцкім павеце пражывала каля 196 тысяч чалавек. 6,8 % насельніцтва будучага Случарэцкага павета складала шляхта, 82,0 % — сяляне, 5,2 % — гарадское хрысціянскае насельніцтва, 6,0 % — яўрэі, 0,01 % (213 чалавек) — татары[1].
Прадстаўнічай формай ураднікаў Случарэцкага павета быў абвешчаны «кармазынавы жупан і гранатавы кунтуш з кармазынавымі манжэтамі». Вартай увагі дэталлю з’яўляецца тое, што колеры цалкам адпавядаюць афіцыйнай форме таварышаў панцырных харугваў, уведзенай універсалам вялікага літоўскага гетмана Міхала Казіміра Радзівіла ў 1746 г[1].