Смародзінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаро́дзінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Смародзінка.
Хуткія факты Смародзінскі сельсавет, Краіна ...
Смародзінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Крупскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Смародзінка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Смародзінскі (Смардзянскі) сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Смародзінка (Смардзянка, Смарадзянка). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абчугскага сельсавета[1].