Спіс лаўрэатаў прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нобелеўская прэмія па эканоміцы, афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля (шведск.: Sveriges Riksbanks pris i ekonomisk vetenskap till Alfred Nobels minne), заснаваная Банкам Швецыі ў памяць Альфрэда Нобеля ў 1968 годзе з нагоды 300-годдзя банка і ўручаецца за дасягненні ў эканамічных навуках[1]. Першая прэмія была прысуджана ў 1969 годзе Рагнару Фрышу і Яну Тынбергену[2].
Штогод у кастрычніку Шведская каралеўская акадэмія навук аб’яўляе імя лаўрэата прэміі, папярэдне выбраўшы яго з кандыдатур, пададзеных Камітэтам прысуджэння прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля[3]. Узнагароджанне лаўрэата прэміі праходзіць разам з лаўрэатамі ў іншых галінах у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля 10 снежня[4]. Кожнаму лаўрэату ўручаецца медаль, дыплом і грашовая ўзнагарода.