Талерантнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Талера́нтнасць (ад лац.: tolerantia — «цярпенне, цярплівасць, здольнасць пераносіць») — у агульным сэнсе гэтага слова, — гэта «дапушчальнае адхіленне». Супрацьлегласць талерантнасці — гэта нецярпімасць. Талерантнасць трэба адрозніваць ад пасіўнай добраахвотнасці (паколькі такое пасіўнае прыняцце не выражае пазітыўнага сэнсу суджэння і не ўтварае супрацьлегласці адхіленню) і ад сінкрэтызму.
З-за шматграннага характару з’явы «талерантнасці» ў тэорыі сучасных навуковых ведаў існуюць розныя падыходы да разумення гэтай з’явы. Філасофскі аспект прапануе разглядаць талерантнасць як гатоўнасць пастаянна і з годнасцю ўспрымаць чалавека, рэчы ці падзеі як цярпенне, цярпімасць, вытрымку, прымірэнне. Палітычны кантэкст факусуе ўвагу на павазе да свабоды іншага чалавека, яго поглядаў, думак, паводзін. Сацыялогія трактуе талерантнасць як міласэрнасць, далікатнасць, прыхільнасць да іншых і г.д.[1] У агульным педагагічным кантэксце талерантнасць інтэрпрэтуецца як гатоўнасць прыняць іншых такімі, якія яны ёсць, і ўзаемадзейнічаць з імі на аснове згоды і разумення.[2]