Трайчаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трайчаны — прадмесце Слуцка, якое размяшчалася на левым беразе ракі Случ, на захад ад Старога горада. Паселішча ўзнікла вакол вядомага з XV ст. Траецкага манастыра, у які ўваходзілі дзве царквы — драўляная Благавешчання і мураваная Траецкая, а таксама келлі, жылыя дамы, сад, сажалка[1]. Прадмесце Трайчаны кароткім участкам прылягала да абарончага пояса горада[2]. Праз манастыр ад слуцкай Віленскай брамы праходзіла дарога да Нясвіжа, і далей да Вільні. Калі побач з манастыром вырасла прадмесце, адрэзак дарогі да горада стаў вуліцай Трайчанскай. Цяпер гэта жылы раён уздоўж вуліцы Віленскай ад Чортавага мосціка да медыцынскага каледжа[3].