Тэнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэнар (італ.: tenore ад лац.: tenere — трымаць) 1) высокі мужчынскі пеўчы голас. Працоўны дыяпазон: до малой — до другой актавы; пераходныя (умоўна) ноты: мі бемоль—фа # першай актавы; 2) назва голасу ў поліфанічнай фактуры; ў эпоху Сярэдніх вякоў і Адраджэння тэнар лічыўся функцыянальна вызначальным (адсюль назва), у тым ліку, ідэнтыфікатарам шматгалоснага ладу; 3) дамінуючы тон, або «тон паўтарэння» у псалмодыі, а таксама аналагічная мадальная функцыя (таксама званая рэперкусай) у грыгарыянскім хорале.
Асноўныя вакальныя дыяпазоны |