Узброеныя Сілы Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) — структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, які прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці[5]. Узброеныя Сілы падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы ваеннаслужачых і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 года — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу[6]).
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Дата заснавання | 20 сакавіка 1992 |
Падраздзяленні | |
Галоўнакамандуючы | А. Р. Лукашэнка (дэ-факта) |
Міністр абароны | В. Г. Хрэнін |
Начальнік штаба абароны | В. У. Гулевіч |
Прызыўны ўзрост | з 18 да 27 гадоў |
Занятыя ў войску | 47 950 вайскоўцаў (2023[1]), разам з грамадзянскім персаналам — 63 000 чалавек (2024 г.[2]) |
Запас | 289 000 чалавек (за 2023—2024 г.[1]) |
Ваенізаваныя службы | 87 000 супрацоўнікаў міліцыі, 11 000 унутраных войскаў, 12 000 дзяржпагранкамітэта (2023 г.[3]) |
Бюджэт | 903 млн дол (2024 г.[2]) |
Унутраныя пастаўшчыкі | 26 прадпрыемстваў ВПК РБ |
Замежныя пастаўшчыкі | Расія, Кітай |
Гадавы імпарт | невядома |
Гадавы экспарт | 1 млрд дол (2018 г.[4]) |
Званні | гл. Воінскія званні Рэспублікі Беларусь |
Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.