Уільям Кавендыш-Бентынк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Кавендыш-Бентынк (лац.: William Henry Cavendish-Bentinck; 14 красавіка 1738, Нотынгемшыр, Англія — 30 кастрычніка 1809, Бакінгемшыр, Англія) — 15-ы, 20-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да партыі Вігаў.
Хуткія факты Уільям Кавендыш-Бентынк, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ...
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавендыш.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавендыш-Бентынк.
Бентынк пачынаў кар’еру як член верхняй палаты, падчас вайны з амерыканскімі калоніямі пастаянна знаходзіўся ў шэрагах апазіцыі. У 1783 годзе ён быў прызначаны першым лордам казначэйства, але ў тым жа годзе прымушаны быў саступіць месца міністэрству Піта і знаходзіўся ў апазіцыі да 1792 года, калі пачаў барацьбу супраць Французскай рэвалюцыі, а разам з тым падтрымліваў і ўрад. У 1794 годзе ён заняў месца статс-сакратара ўнутраных спраў і ў 1807 годзе быў яшчэ раз прызначаны першым лордам казначэйства і галавой міністэрства.