Франк КФА
From Wikipedia, the free encyclopedia
Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага саюза; фр.: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 года. Дзеліцца на 100 сантымаў. З’яўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Cfa_map_fr.png/200px-Cfa_map_fr.png)
Зялёны колер — ЗАЭВС (UEMOA),
чырвоны — ЦАВЭС (CEMAC)(ЭКАЦАС).
Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:
Буркіна-Фасо
Бенін
Габон
Гвінея-Бісау
Камерун
Кот-д’Івуар
Малі
Нігер
Рэспубліка Конга
Сенегал
Тога
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Чад
Экватарыяльная Гвінея
Банкноты франка КФА ў правым верхнім куце маюць вызначэнне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэнне:
- A — Кот-д’Івуар
- B — Бенін
- C — Буркіна-Фасо
- D — Малі
- F — Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
- H — Нігер
- K — Сенегал
- L — Габон
- P — Чад
- T — Тога
- U — Камерун
Пры яго ўвядзенні ў 1945 годзе скарачэнне КФА складалася з пачатковых літар французскіх слоў «colonies françaises d’Afrique» (французскія афрыканскія калоніі), з атрыманнем незалежнасці ў другой палове 20 стагоддзя, яна пачала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы саюз).
Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозненні па знешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс з іншымі валютамі.
25 красавіка 2023 года прайшла міністэрская сустрэча Эканамічнай і валютнай супольнасці Цэнтральнай Афрыкі (Cemac) і Францыі. У прыватнасці, абмяркоўвалася тэма франка КФА. З французскага боку гарантыі, якія прадстаўляюцца франку КФА, і ўпэўненасць у яго канверсоўнасці ўспрымаюцца як вектар эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне. Францыя застаецца «адкрытай» і «даступнай» для прасоўвання наперад у справе рэформы валютнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Афрыцы, як гэта ўдалося правесці ў Заходняй Афрыцы. Францыя заяўляе, што гатова прыняць прапановы CEMAC[1].