Хрысціянскі сацыялізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрысціянскі сацыялізм — напрамак грамадскай думкі, які аб’ядноўвае сацыялістычную мадэль эканомікі і традыцыйную хрысціянскую этыку[1]. Узнік у другой палове XIX стагоддзя. У ліку родапачынальнікаў — Ф. Ламенэ (Францыя), Ф. Д. Морыс, Ч. Кінгслі (Вялікабрытанія), Ф. Дастаеўскі, С. Булгакаў (Расія). Шэраг прынцыпаў хрысціянскага сацыялізму ўключаны ў сацыяльную дактрыну сучаснага каталіцызму[2].
Ідэі хрысціянскага сацыялізму знайшлі асаблівы водгук у Лацінскай Амерыцы.