Чацвярцічны перыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чацвярцічны перыяд, або квартэр, або антрапаген — геалагічны перыяд, сучасны этап гісторыі Зямлі, завяршае кайназой. Пачаўся 2,588 мільёна гадоў назад, працягваецца па гэты дзень.
Гэта самы кароткі геалагічны перыяд, але менавіта ў ім сфарміравалася большасць сучасных формаў рэльефу і адбылося шмат важных (з пункту гледжання чалавека) падзей гісторыі Зямлі, найважнейшыя з якіх — ледавіковая эпоха і з’яўленне чалавека. Працягласць чацвярцічнага перыяду такая малая, што звычайныя метады адноснага і ізатопнага вызначэння ўзросту часта недастаткова дакладныя і адчувальныя. На такім кароткім інтэрвале часу прымяняецца перш за ўсё радыёвугляродны аналіз (руск.) (бел. і іншыя метады, заснаваныя на распадзе кароткачасовых ізатопаў. Спецыфіка чацвярцічнага перыяду па параўнанні з іншымі геалагічнымі перыядамі выклікала да жыцця асаблівую галіну геалогіі — чацвярцічную.
Чацвярцічны перыяд падзяляецца на дзве эпохі: Плейстацэн і Галацэн.
Сістэма | Аддзел | Ярус | Узрост, у млн гадоў |
---|---|---|---|
Чацвярцічны | Галацэн | 0-0,0117 | |
Плейстацэн | Позні | 0,0117-0,126 | |
Сярэдні | 0,126-0,781 | ||
Ранні | 0,781-1,806 | ||
Гэлазскі | 1,806-2,588 | ||
Неаген | Пліяцэн | Пьячэнцкі | больш |