Шанхай Мастэрс (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2007 годзе і з таго часу штогод праходзіць на шанхайскай гранд-сцэне у Шанхаі, Кітай. «Шанхай Мастэрс» стаў дзявятым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з пяці рэйтынгавых пяршынстваў, якія праходзяць на тэрыторыі Кітая (разам з чэмпіянатам Кітая, «World Open», «International Championship» і адкрытым чэмпіянатам Кітая). Прызавы фонд турніру ў 2017 годзе склаў £700 000, перасягнуўшы прызавыя фонды ўсіх рэйтынгавых турніраў, апроч чэмпіянату свету, чэмпіянату Вялікабрытаніі і іншых кітайскіх спаборніцтваў.
Шанхай Мастэрс | |
Лагатып Шанхай Мастэрс | |
Год заснавання: | 2007 |
---|---|
Арэна: | Шанхайская гранд-сцэна |
Горад: | Шанхай |
Краіна: | Кітай |
Спонсар: | Bank of Communications (2011–2016) Juss Sports (2017) |
Фармат: | Рэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £700,000 (2017) |
Колькасць удзельнікаў: | 136 (2010–2016) 131 (2017) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Роні О’Саліван (другі тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 2: |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Апошні турнір | |
Шанхай Мастэрс 2017 |
З 2007 да 2016 года турнір праходзіў на працягу тыдня ў верасні (першы розыгрыш 2007 года праходзіў у жніўні, а розыгрыш 2008 года — у канцы верасня і пачатку кастрычніка), а фінал гуляўся на працягу двух гульнявых сесій у апошнюю нядзелю. У 2017 годзе час праведзення турніру быў перанесены на сярэдзіну лістапада, а турнір гуляўся на працягу шасці дзён з фінальным паядынкам у суботу.
Кітаец Дзін Цзюньхуэй (2013, 2016) і англічанін Роні О’Саліван (2009, 2017) па два разы здабывалі перамогу на Шанхай Мастэрс. О’Саліван (2008, 2009, 2017) і Джад Трамп (2012, 2015, 2017) па тры разы даходзілі да фіналаў турніру, але Трамп саступіў ва ўсіх трох вырашальных матчах.