Шры-Ланка
астраўная краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шры-Ланка з санскр.: Бласлаўлёная зямля (сінг.: ශ්රී ලංකා, тамільск.: இலங்கை) Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка (ДСРШЛ), дзяржава ў Паўднёвай Азіі, месціцца на востраве Шры-Ланка ў Індыйскім акіяне ля паўднёвага ўскрайку паўвострава Індастан.
| |||||
Гімн: «Sri Lanka Matha» | |||||
Дата незалежнасці | 4 лютага 1948 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | сінгальская і тамільская | ||||
Сталіца | Шры-Джаявардэнепура-Котэ (частку сталічных функцый выконвае г. Каломба) | ||||
Найбуйнейшы горад | Каломба | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Майтрыпала Сірысена Раміл Вікрамасінгхе | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 119-я ў свеце 65 610 км² 1,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 22 409 381[1] чал. (58-я) 327 чал./км² (43-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$298 310 млн $13 847 | ||||
ІРЧП (2018) | 0,770[2] (-ы) | ||||
Валюта | Ланкійская рупія | ||||
Інтэрнэт-дамен | .lk | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LK | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LKA | ||||
Код МАК | SRI | ||||
Тэлефонны код | +94 | ||||
Часавыя паясы | +5:30 |
Шры-Ланка — унітарная рэспубліка змешанага тыпу. Сталіца краіны дэ-факта — горад Каломба, дэ-юрэ (з 1985) — Шры-Джаявардэнепура-Котэ, фактычна паўднёва-заходні прыгарад Каломба. У Котэ размешчаныя парламент, вярхоўны суд і некаторыя міністэрствы, у Каломба знаходзяцца ўрад і рэзідэнцыя прэзідэнта. Шры-Ланка ўваходзіць у Садружнасць нацый, Рух недалучэння, стаіць ля вытокаў Паўднёва-Азіяцкай асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва (СААРК).
Прырода вострава адметная выключнай разнастайнасцю рэльефу, цёплым вільготным мусонным кліматам, багатымі воднымі рэсурсамі, разнастайным раслінным і жывёльным светам, што спрыяе развіццю турызму.
Шры-Ланка мае даўнюю і багатую гісторыю, значная частка якой прайшла ў барацьбе паміж сінгальскімі і тамільскімі дзяржавамі. Стваралася будысцкая культурная спадчына (каноны, летапісы, храмы). Зручныя гавані рабілі востраў важным пунктам Марскога шаўковага шляху. З ХVI стагоддзя пачалося пранікненне на востраў еўрапейцаў: спачатку партугальцаў, потым нідэрландцаў. Пры гэтым цэнтральныя раёны вострава (Канды) захоўвалі самастойнасць. Толькі англічанам у пачатку ХІХ стагоддзя ўдалося падпарадкаваць усю Шры-Ланку. У 1948 краіна атрымала незалежнасць, у 1972 змяніла назву з Цэйлона на Шры-Ланку.
Насельніцтва шматнацыянальнае, хоць пераважаюць дзве этничныя групы: сінгалы і тамілы. Першыя складаюць тры чацвёртых насельніцтва краіны і вызнаюць будызм, другія з большага індуісты, а жывуць на поўначы. Сепаратысцкія імкненні тамілаў прывялі да стварэння ўзброенай паўстанцкай групоўкі — «тыграў Таміл-Ілама» — і сапраўднай грамадзянскай вайны (1983—2009), скончанай дзякуючы паспяховым ваенным дзеянням урадавых сіл. Іншыя народы: абарыгенны народ веды, маўры (ларакала — нашчадкі арабаў і мясцовых мусульман), бюргеры (нашчаткі партугальцаў і нідэрландцаў), ланкійскія цыганы, кафіры (афрыканцы), кітайскія і малайскія мігранты[3]. Канстытуцыя дзяржавы замацоўвае за будызмам «вядучае месца» і дае шматлікія прывілеі, хоць і не прызнае дзяржаўнай рэлігіяй.
Па ВУП на душу насельніцтва ў Паўднёвай Азіі Шры-Ланка саступае толькі Мальдывам. І толькі гэтыя дзве дзяржавы ў рэгіёне маюць высокі індэкс чалавечага развіцця.