Шчытатрымальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчытатрымальнік[1][2], тарчатрымальнік[3], або пахолак[2] — фігура, якая падтрымлівае гербавы шчыт.
Шчытатрымальнікі могуць быць як натуральнымі, так і штучнымі (выявы людзей, анёлаў, рэальных або міфалагічных звяроў, птушах і г.д.). Гэты элемент часцей за ўсё быў парны, але мог быць і адзін шчытатрымальнік. Пры двух шчытатрымальніках выявы маглі быць розныя (прыкладам, леў з аднарогам). Часам шчытатрымальнікі ўпрыгожваліся геральдычнымі знакамі, такімі ж, як у полі шчыта[3].
Шчытатрымальнікі сустракаюцца ў гербах з XIV ст. і вядуць сваё паходжанне ад практыкі рыцарскіх турніраў. Яны не былі сталымі, маглі лёгка змяняцца ў гербе, бо не звязваліся с пасадай і тытулам уладальніка герба[3].