Электрычны зарад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электры́чны зара́д — фізічная скалярная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць, з якой цела падвяргаецца дзеянню электрычнага поля. Зарад з’яўляецца адытыўнай велічынёй: зарад складанай сістэмы роўны суме зарадаў яе частак. Электрычна ізаляваная сістэма захоўвае свой электрычны зарад (гл. закон захавання зараду).
Хуткія факты Электрычны зарад, Пазначэнне велічыні ...
Электрычны зарад | |
---|---|
Пазначэнне велічыні | q і Q |
ISQ dimension | |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1] |
Пазначэнне ў формуле | , і |
Сімвал велічыні (LaTeX) | [2][3] і [2][3] |
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | кулон[4][5][…] і ampere second[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Хуткія факты Электрычны зарад, Размернасць ...
Электрычны зарад | |
---|---|
Размернасць | TI |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Кл |
Заўвагі | |
скалярная велічыня Квантуецца |
Закрыць
Хуткія факты Электрастатыка, Магнітастатыка ...
Закрыць
У адрозненне ад масы, зарад можа мець як дадатнае, так і адмоўнае значэнне, а таксама быць нулявым. Цела, што мае нулявы зарад, называюць электранейтральным, бо яно не ўдзельнічае ў электрычным узаемадзеянні.
У фізічных формулах зарад звычайна абазначаецца літарай q.
Адзінка вымярэння зарада ў СІ — кулон, у СГС — адзінка электрычнага зарада СГСЭ. Упершыню электрычны зарад быў уведзены ў законе Кулона ў 1785 годзе.