Энтані Ідэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Энтані Ідэн (англ.: Sir Anthony Eden, 12 чэрвеня 1897 — 14 студзеня 1977; з 1961 пэр і 1-ы граф Эйванскі, англ.: 1st Earl of Avon) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, кансерватар, у 1935—1938 (кабінет Болдуіна) і ў 1940—1945 (ваенны ўрад Чэрчыля) міністр замежных спраў, у 1955—1957 64-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Ён адзін з першых распавёў усяму свету пра планы нацыстаў знішчыць усіх еўрапейскіх яўрэяў. Менавіта яму належыць заслуга ў выратаванні некалькі сот тысяч яўрэяў ад Халакоста.[7]
Хуткія факты Энтані Ідэн, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ...
Закрыць
З адзнакай скончыў факультэт усходніх моў у Оксфардзе.
З 1945 па 1973 займаў пост рэктара Бірмінгемскага ўніверсітэта.