Актыўна-пасіўны рахунак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Актыўна-пасіўныя рахункі — рахункі, на якіх адлюстроўваюцца адначасова і маёмасць арганізацыі (як на актыўных рахунках), і крыніцы яе фармавання (як на пасіўных рахунках).
Актыўна-пасіўныя рахункі бываюць двух відаў:
- з аднабаковым сальда (дэбетавае або крэдытовае)
- з двухбаковым сальдам (дэбетавае і крэдытовае адначасова).
Рахункам з аднабаковым сальдам з'яўляецца рахунак 99 «Прыбылі і страты». Калі ў прадпрыемства сумы прыбыткаў перавысілі сумы выдаткаў, то розніца паміж імі дае прыбытак, таму сальда рахунка будзе крэдытовым (бо крэдытовы зварот будзе больш за дэбетавы). Прыбытак з'яўляецца крыніцаю фармавання маёмасці і адлюстроўваецца ў пасіве балансу. Калі ўзнікаюць страты, тое сальда па рахунку будзе дэбетавым (бо дэбетавы зварот перавышае крэдытовы).
Да актыўна-пасіўных рахункаў з двухбаковым разгорнутым сальдам адносіцца рахунак 76 «Разлікі з рознымі дэбіторамі і крэдыторамі». Сальда па дэбету гэтага рахунка азначае дэбіторскую запазычанасць, а сальда па крэдыту — крэдыторскую. Запісы па дэбеце гэтага рахунку могуць мець наступнае значэнне: або павелічэнне дэбіторскай запазычанасці, або памяншэнне крэдыторскай запазычанасці; запісы па крэдыце гэтага рахунку могуць мець наступнае значэнне: або павелічэнне крэдыторскай запазычанасці, або памяншэнне дэбіторскай запазычанасці.