Брытанская імперыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брытанская імперыя (англ.: British Empire) — найвялікшая ў гісторыі каланіяльная дзяржава, якая складалася з дамініёнаў, калоній, пратэктаратаў, падмандатных тэрыторый і іншых тэрыторый, кіруемых Вялікабрытаніяй. Утварылася з калоній і гандлёвых пастоў, заснаваных Англіяй ў канцы 16 — пачатку 17 стагоддзяў. У час найбольшага росквіту ў 1920-х — 1930-х ахоплівала звыш 33.000.000 км² з насельніцтвам каля 458 млн. чалавек (¼ плошчы і насельніцтва тагачаснага свету). Менавіта спадчынай Pax Britannica тлумачыцца роля англійскай мовы як найбольш распаўсюджанай у свеце ў сферах транспарту і гандлю.
Канстытуцыйная манархія | |||||
Брытанская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
British Empire | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Dieu et mon droit» (бел.: «Бог і маё права»)» |
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Лондан | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Лондан, Дэлі, Сідней, Манрэаль | ||||
Мова(ы) | Англійская | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | Фунт стэрлінгаў | ||||
Плошча | 33 000 000 км² | ||||
Насельніцтва | кал. 458 000 000 | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль | |||||
• {{{год_кіраўніка1}}} | Спіс кіраўнікоў Брытанскай Імперыі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская імперыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку 19 стагоддзя пасля перамогі над напалеонаўскай Францыяй. Рост Германіі і ЗША падарваў эканамічнае лідарства Брытаніі. Няўдачы падчас Другой сусветнай вайны, страты многіх азіяцкіх тэрыторый у сутыкненні з Японіяй прывялі да аслаблення аўтарытэту імперыі і да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасля заканчэння вайны з-пад брытанскага панавання выйшла найбольш каштоўная калонія — Індыя.
Глабальная дэкаланізацыя давяршыла працэс разбурэння Брытанскай імперыі, які скончыўся з пераходам у 1997 Ганконга пад кантроль КНР. Пасля атрымання незалежнасці многія брытанская калоніі сталі членамі Садружнасці нацый пад намінальным лідарствам брытанскага манарха, а некаторыя захавалі яго ролю як пазіцыю фармальнага кіраўніка дзяржавы. У наш час толькі 14 невялікіх заморскіх тэрыторый застаюцца пад брытанскім суверэнітэтам.