Зборная Перу па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Перу па футболе прадстаўляе Перу на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1927 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй перуанскага футбола (ФПФ)[upper-alpha 1], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. На працягу гісторыі гульня перуанскай каманды была непаслядоўнай з найбольш паспяховымі перыядамі ў 1930-х і 1970-х гадах. Асноўную частку хатніх матчаў зборная гуляе на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Ліме.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Перу | |||
---|---|---|---|
Мянушкі |
La blanquirroja (Бела-чырвоныя) Incas (Інкі) |
||
Канфедэрацыя | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя | Федэрацыя перуанскага футбола | ||
Галоўны трэнер | Рыкарда Гарэка[1] | ||
Капітан | Паала Герэра | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Раберта Паласіяс (128)[2] | ||
Найлепшы бамбардзір | Паала Герэра (38) | ||
Хатні стадыён | Нацыянальны | ||
Код ФІФА | PER | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 11 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 10 (кастрычнік 2017) | ||
Найніжэйшы | 91 (верасень 2009) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 10 (12 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 10 (сакавік – чэрвень 2018) | ||
Найніжэйшы | 76 (2009) | ||
Першая гульня | |||
Перу 0:4 Уругвай (Ліма, Перу; 1 лістапада 1927) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Перу 9:1 Эквадор (Багата, Калумбія; 11 жніўня 1938) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Бразілія 7:0 Перу (Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія; 26 чэрвеня 1997) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 5 (Упершыню 1930) | ||
Найлепшы вынік |
Топ-8 (1970 – 1/4 фіналу, 1978 – Другі групавы раўнд) |
||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 33 (Упершыню 1927) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (1939, 1975) | ||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2000) | ||
Найлепшы вынік | Паўфінал (2000) | ||
Алімпійскія гульні | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 1936) | ||
Найлепшы вынік | 1/4 фіналу (1936) |
Нацыянальная зборная Перу двойчы перамагала на Кубках Амерыкі і чатыры разы праходзіла кваліфікацыю да чэмпіянатаў свету, а таксама гуляла на Алімпійскіх гульнях 1936 года. Каманда мае гістарычнае саперніцтва з Чылі і Эквадорам[3] і з’яўляецца добра вядомай сваімі белымі кашулямі з дыяганальнай чырвонай паласой, якія спалучаюць у сябе нацыянальныя колеры Перу. Гэтая канструкцыя формы выкарыстоўваецца камандай з 1936 года, у выніку чаго з’явілася агульнавядомая іспанская мянушка зборнай — «La blanquirroja» (бела-чырвоныя)[4].
Зборная Перу, важнымі гульцамі якой былі галкіпер Хуан Вальдыўеса і форварды Тэадора Фернандэс і Алехандра Вільянуэва, прымала ўдзел на першым чэмпіянаце свету ў 1930 годзе, пасля чаго перамагла на Баліварыянскіх гульнях у 1938 годзе і на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі ў 1939 годзе. Паспяховы перыяд перуанскага футбола таксама адбыўся ў 1970-я гады і прынёс зборнай сусветнае прызнанне. Каманда, у складзе якой гуляла моцная пара форвардаў Уга Сатыль і Тэафіла Кубільяс, а таксама абаронца Эктар Чумпітас, тройчы кваліфікавалася на чэмпіянаты свету і перамагла на Кубку Амерыкі ў 1975 годзе.
Пасля ўдзелу ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету ў 1982 годзе каманда не выйграла ніводнага буйнога спаборніцтва. У канцы 2008 года ФІФА адхіліла каманду ад удзелу ў міжнародных турнірах падчас расследавання аб карупцыі ў футбольнай федэрацыі краіны. Пад кіраўніцтвам аргенцінца Рыкарда Гарэкі зборная Перу заняла трэцяе месца ў Кубку Амерыкі 2015 года, дайшла да чвэрцьфіналу Кубка Амерыкі 2016 года, а таксама ўпершыню за 36 гадоў патрапіла ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2018 года.