Чэмпіянат свету па футболе
спаборніцтвы міжнародных асацыяцый па футболе, у якіх удзельнічае дарослая мужчынская нацыянальная зборная / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат свету па футболе — міжнароднае спаборніцтва па футболе, у якім удзельнічаюць нацыянальныя зборныя каманды. Праводзіцца пад эгідай ФІФА раз у 4 гады.
Чэмпіянат свету па футболе
| |
Трафей чэмпіянату свету. | |
Арганізацыя: | ФІФА |
---|---|
Заснаваны: | 1930 |
Рэгіён: | міжнародны |
Кол-ць каманд: | 204 (кваліфікацыя) 32 (асноўная стадыя) |
Дзеючыя чэмпіёны: | Аргенціна (3-і тытул) |
Найбольш тытулаваная: | Бразілія (5 тытулаў) |
Бягучы турнір | |
2022 |
Чэмпіянат свету па футболе з’яўляецца найпрэстыжнейшым футбольным турнірам у свеце, а таксама найпапулярнейшай спартыўнай падзеяй у свеце[1]. Сукупная аўдыторыя ўсіх матчаў чэмпіянату свету па футболе 2006 года ацэньвалася ў 26,29 мільярда чалавек, пры гэтым фінальны матч глядзелі 715,1 мільёна чалавек, што складае дзявятую частку ўсяго насельніцтва планеты[2].
Станам на 2018 год былі праведзены 22 фінальныя турніры, у якіх прынялі ўдзел 80 нацыянальных каманд. Трафей заваявалі восем нацыянальных каманд. Бразілія выйграла пяць разоў, і гэта адзіная каманда, якая гуляла ва ўсіх турнірах[3]. Іншымі пераможцамі чэмпіянату свету з’яўляюцца Германія і Італія, кожная з якіх заваявала па чатыры тытулы; Аргенціна з трыма тытуламі; Францыя і першы пераможца Уругвай з двума тытуламі кожны; і Англія і Іспанія, па адным тытуле кожная.
Апошні турнір 2022 года прымаў Катар, а наступны чэмпіянат у 2026 годзе будуць сумесна прымаць Канада, ЗША і Мексіка, што дасць Мексіцы гонар стаць першай краінай, якая прыняла гульні трох чэмпіянатаў свету[4].
Акрамя мужчынскага, разыгрываецца таксама чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын. Усяго на цяперашні час адбыліся 8 чэмпіянатаў, апошні чэмпіянат свету 2019 прайшоў у Францыі.