Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
тэатр оперы і балета, адзіны ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікі тэатр (значэнні).
Нацыяна́льны акадэмі́чны Вялі́кі тэа́тр о́перы і бале́та ў Мінску — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў краіны (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.
Хуткія факты Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Заснаваны ...
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета | |
---|---|
| |
Заснаваны | 25 мая 1933 |
Наведвальнікі |
|
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | Мінск, пл. Парыжскай камуны, 1 |
Адрас | Площадь Парижской Коммуны |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Кацярына Дулава |
Мастацкі кіраўнік | Валянцін Елізар’еў |
Галоўны балетмайстар | Ігар Колб |
Галоўны хормайстар | Ніна Ламановіч |
Сайт | bolshoibelarus.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам, па адрасе плошча Парыжскай камуны, дом 1.
Будынак оперы — помнік міжнароднага значэння[2], узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко[3] (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў).
Пастаноўкі большасці спектакляў у тэатры ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай.