Першая Івуарыйская вайна (фр.: Première guerre ivoirienne), таксама Першая грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуары (фр.: Première guerre civile en Côte d'Ivoire) — узброены канфлікт на тэрыторыі Кот-д’Івуара ў 2002—2007 гадах. Падзеі сталі следствам вострай палітычнай канкурэнцыі, эканамічнага і міграцыйнага крызісаў, этнічных супярэчнасцей, праблем вакол электаральнай сістэмы. Баявыя дзеянні пачаліся з узброенага паўстання ў некалькіх буйных гарадах і прывялі да фактычнага падзелу краіны на мяцежныя мусульманскія (поўнач) і праўрадавыя хрысціянскія (поўдзень) рэгіёны. Актыўнымі ўдзельнікамі канфлікту, акрамя непасрэдна івуарыйскіх фракцый, сталі Францыя, міратворчыя сілы ААН і замежныя найміты. Пры пасярэдніцтве іншых дзяржаў бакі падпісалі шэраг пагадненняў па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, але канчатковы мір быў усталяваны толькі праз некалькі спроб. Тым не менш, у 2010 годзе, з прычыны нявызначаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пачалася Другая Івуарыйская вайна[2].
Хуткія факты Першая Івуарыйская вайна, Дата ...
Першая Івуарыйская вайна |
---|
Становішча ў Кот-д’Івуары да 2007 года: зялёны — «Новая сіла», ружовы — урадавыя сілы, прамежковы паміж імі — буферная зона, кантралюемая ААН. |
Дата |
19 верасня 2002 — 4 сакавіка 2007 |
Месца |
Кот-д’Івуар |
Прычына |
вострая палітычная канкурэнцыя, пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча, этнічныя канфлікты, павялічэнне долі працоўных мігрантаў і іх нашчадкаў, праблемы вакол электаральнай сістэмы |
Вынік |
Уагадугускае пагадненне: разбраенне паўстанцаў, уз’яднанне краіны, перадача апазіцыі шэрагу вышэйшых пасад і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў з допускам усіх кандыдатаў |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
ад 28 500 да 43 050 байцоў за розныя гады
| ад 8 000 да 11 500 байцоў за розныя гады
|
|
Страты |
больш за 200 вайскоўцаў і больш за 100 апалчэнцаў забіты
| больш за 300 паўстанцаў забіты
|
27 французскіх вайскоўцаў загінулі
| 36 міратворцаў ААН загінулі |
|
Агульныя страты |
2000 загінулых, 750 000 унутраных і знешніх бежанцаў |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць