Тры колеры: Белы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тры ко́леры: Бе́лы» (фр.: Trois couleurs: Blanc, польск.: Trzy kolory: Biały) — мастацкі фільм 1994 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Галоўныя ролі выканалі Збігнеў Замахоўскі і Жулі Дэльпі[10].
«Белы» з’яўляецца другой часткай трылогіі «Тры колеры». Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Тэма фільма «Тры колеры: Белы» — роўнасць.
Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1994 года ў Францыі[11]. 15 лютага «Белы» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 44-га Берлінскага кінафестывалю[en], дзе быў адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру[12]. Апроч таго фільм быў удастоены намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм.