Японская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Япо́нская мо́ва (саманазва: 日本語, にほんご, にっぽんご, [nihõŋɡo], [nihõŋŋo]ⓘ[2]) — мова японцаў і фактычна дзяржаўная мова Японіі, са спрэчным сістэматычным становішчам сярод іншых моў. Родная мова для 122 млн чалавек (9-е месца ў свеце), свабодна валодаюць — каля 140 млн чалавек. Пашыраная пераважна ў Японіі, а таксама ў асяроддзі японскіх эмігрантаў.
Японская мова | |
---|---|
Саманазва | 日本語 |
Краіны | Японія, ЗША, Бразілія, Гуам, Тайвань, Перу, Аўстралія |
Рэгіёны | Далёкі Усход, Паўднёвая Амерыка, Аўстралія і Акіянія |
Афіцыйны статус |
Японія (дэ-факта) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Афіцыйнага рэгулятара няма (фактычна Агенцтва па культуры пры Міністэрстве адукацыі і культуры) |
Агульная колькасць носьбітаў | 122 млн. |
Рэйтынг | 9[1] |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Алтайскія мовы (гіпатэтычна)
|
|
Пісьменнасць | кандзі, кана (катакана, хірагана) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | япо 870 |
ISO 639-1 | ja |
ISO 639-2 | jpn |
ISO 639-3 | jpn |
ISO 639-5 | jpx |
WALS | jpn |
Ethnologue | jpn |
Linguasphere | 45-CAA |
ABS ASCL | 72 і 7201 |
IETF | ja |
Glottolog | nucl1643 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Першыя пісьмовыя сведчанні існавання японскай мовы датуюцца VIII стагоддзем. Японская мова запісваецца трыма графічнымі сістэмамі — дзвюма складовымі азбукамі кана (хірагана і катакана) і спрошчанымі пасля 1946 года кітайскімі іерогліфамі. Хірагана выкарыстоўваецца для дапісання марфем ва ўласна японскіх ці даўно запазычаных словах, аснова ці нейкая частка якіх запісаная іерогліфамі, альбо для запісу слоў, якія больш не запісваюцца іерогліфамі (пасля рэформы ці з нейкіх іншых прычын). Катакана выкарыстоўваецца да запісу запазычанняў і выклічнікаў. Існуе таксама лацінізаваны алфавіт рамадзі для перадачы японскіх фанем.
Слоўнік японскай мовы налічвае больш за мільён слоў. На японскую лексіку ў значнай ступені паўплывала кітайская мова. Пасля другой сусветнай вайны мае месца актыўнае запазычанне англійскіх слоў.
Нацумэ Сосэкі з'яўляецца адным з аўтараў, якія сфарміравалі сучасную літаратурную японскую мову. У 1946 годзе была праведзена рэформа іерагліфікі ў мэтах яе спрашчэння. Быў таксама складзены спіс найчасцей ужываных іерогліфаў, а іерогліфы, якія ў яго не ўвайшлі, пачалі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У выніку таго, што ў Кітаі падобная рэформа таксама была асобна праведзена пасля Другой сусветнай вайны, сёння японская іерагліфіка і кітайская іерагліфіка КНР адрозніваюцца, а кітайцы дыяспары ў Паўднёва-Усходняй Азіі і кітайская дзяржава на Тайвані засталіся пры старых варыянтах напісання.
Паводле граматычнага строю, мова аглюцінатыўная з пераважна сінтэтычным выражэннем граматычных значэнняў[3].
На поўдні Японскага архіпелага знаходзіцца пэўная частка ідыёмаў (гл. рукюскія мовы), якія могуць лічыцца як асобнымі ад японскай мовамі, так і яе дыялектамі. З імі японская мова ўтварае сям'ю япона-рукюскіх моў. Сувязі сям'і з'яўляюцца нявызначанымі, аднак існуе гіпотэза аб належнасці япона-рукюскае сям'і да алтайскіх моў. Тым не менш, калі разглядаць рукюскія мовы як дыялекты японскае мовы, японская мова становіцца адзінай, а значыць — мовай-ізалятам (мова, якая не ўваходзіць у якую-небудзь моўную галіну, групу ці сям'ю) або непасрэдна ўваходзіць у алтайскую сям'ю моў (гіпатэтычна).