Кішкі (род)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́шкі (Kiški), Кішкі-Цеханоўскія — магнацкі род гербу «Дуброва», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Валодалі вялізнымі зямельнымі абшарамі на Падляшшы і Літве. Па згасаньні роду большая частка багацьця перайшла да неаднаразова пародненых зь ім Радзівілаў[1].