Магілёў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілёў — места ў Беларусі, на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яе ракі Дубравенкі. Адміністрацыйны цэнтар Магілёўскай вобласьці і Магілёўскага раёну. Плошча 119 км². Насельніцтва на 2023 год — 353 300 чалавек[3]. Знаходзіцца за 201 км на ўсход ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Воршу, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Бабруйск, Віцебск, Гомель, Менск і іншыя, рачны порт.
Магілёў лац. Mahiloŭ | |||||
Віды Магілёва | |||||
Гімн Магілёва: «Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі» | |||||
Першыя згадкі: | 24 сакавіка 1267[1] | ||||
Магдэбурскае права: | 28 студзеня 1577 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Аляксандар Студнеў[d][2] | ||||
Плошча: | 119 км² | ||||
Насельніцтва (2023) | |||||
колькасьць: | 353 300 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 2968,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 22 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 212xxx | ||||
СААТА: | 7401000000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′32.18″ пн. ш. 30°20′34.66″ у. д. | ||||
± Магілёў Магілёў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Старонка ў сеціве |
Магілёў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, цэнтар праваслаўнага хрысьціянства. 9 чэрвеня 1661 году атрымаў роўныя правы з сталіцай — Вільняй — за гераізм, выяўлены ў часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў. У 1930-я гады разглядалася магчымасьць пераносу ў Магілёў сталіцы Беларускай ССР. Да нашага часу тут захаваліся комплекс манастыра Сьвятога Мікалая ў стылі самабытнага магілёўскага барока, дом купца Анташкевіча, Узьвіжанская царква (пацярпела ад маскоўскай перабудовы), комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў ў стылі барока, архірэйскі і арцыбіскупскі палацы, мэмарыяльная арка і Фарны касьцёл у стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваныя мескія брамы: Ветраная, Алейная, Каралеўская і Дубровенская, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зруйнавалі за савецкім часам: цэрквы Божага Яўленьня, Прачыстай Багародзіцы і Покрыва Багародзіцы (магілёўскае барока), царкву Сьвятога Спаса[lower-alpha 1] (віленскае барока), мескую ратушу (адноўлена ў 2008 годзе), касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў пры калегіюме езуітаў і комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Антонія (барока), лютэранскую кірху, цэрквы Сьвятой Тройцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Сьвятога Ёсіфа (клясыцызм), помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.