Марко
беларускае абутковае прадпрыемства / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Марко» — гарбарна-абутковае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1991 году ў Віцебску[2].
Quick Facts Тып, Дэвіз ...
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Дэвіз | Якасьць, традыцыі, камфорт |
Заснаваная | 18 верасьня 1991 (32 гады таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Віцебск |
Адрас | прасп. Фрунзэ, д. 85 |
Ключавыя фігуры | Мікалай Мартынаў |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | абутак, сумка, футра |
Абарачэньне | 1,2 трлн рублёў (2012; $143,4 млн)[1] |
Чысты прыбытак | 290 млрд руб ($34,7 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 4500 (2015) |
Даччыныя кампаніі | «ВітМа», «Віцебскі футравы камбінат», «Сан Марко», «Чырвоны кастрычнік» |
Close
На 2015 г. мела ў Віцебску 4 даччыныя вытворчасьці, сетку з 48 уласных крамаў у 24 гарадах Беларусі, замежныя прадстаўніцтвы і крамы ў Казахстане (Алматы), Латвіі (Рыга) і Расеі (Екацярынбург, Краснадар, Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск). За 2014 г. выпуск абутку перавысіў 4 млн параў, звыш паловы якога прадалі за мяжу.