Футра
адзеньне з поўсьці жывёлаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фу́тра — вырабленая шкура сысуноў (пушных зьвяроў) з валасяным покрывам і выраб зь яе. Якасьць залежыць ад віду сыравіны(be), умоваў жыцьця і паходжаньня жывёлы, яе ўзросту(be), плоці, часу забою(en) і спосабаў апрацоўкі. Асноўныя паказьнікі якасьці — носкасьць, цеплаахоўнасьць, мяккасьць, маса, бляск(be) і колер. Найбольш носкае з выдры (да 20 сэзонаў), собаля(be) (16), норкі (14), нутрыі(be) (5) і труса (1). Найбольш цеплаахоўнае ў пясца, паўночнага аленя, янотападобнага сабакі і расамахі(be). Найцяжэйшае ў расамахі, ваўка, выдры і бабра. Валасяное покрыва бывае грубае, паўмяккае, мяккае, шаўкавістае і вельмі мяккае. Бляск шаўкавісты і шклопадобны. Паводле адценьня падзяляюць на аднаколернае раўнамернае і нераўнамернае, рознаколернае і з занальнай афарбоўкай[1].