Рэжым Лукашэнкі
марыянэткавы аўтарытарны палітычны рэжым у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэжы́м Лукашэ́нкі — марыянэткавы[1] аўтарытарны палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны прарасейскім[2] кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам, які ўтрымлівае ўладу шляхам фальсыфікацыі выбараў[3] і тэрору беларусаў[4] пры фінансавай[5], вайсковай[6] і інфармацыйнай[7][8] падтрымцы Расеі[9][10][11].
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад поўнай акупацыяй Расеі і што рэжым Лукашэнкі ёсьць расейскай акупацыйнай адміністрацыяй[12][13][14][15][16].