Расейская акупацыя Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расейская акупацыя Беларусі — фактычная акупацыя Расеяй тэрыторыі Беларусі, адкрытая дэманстрацыя якой адбылася 24 лютага 2022 году, калі расейскія войскі ўварваліся ва Ўкраіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі[1][2][3]. Расейская акупацыйная адміністрацыя — марыянэткавы[4] рэжым Лукашэнкі, яе кіраўнік, абвешчаны «прэзыдэнтам»[5] — Аляксандар Лукашэнка[6]. Адзін з галоўных захадаў уладаў Расеі (Расейскай імпэрыі, СССР, Расейскай Фэдэрацыі) і яе акупацыйных адміністрацыяў у розныя часы — бесперапынная гвалтоўная русіфікацыя беларусаў[7].