Рэч Паспалітая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэч Паспалі́тая (польск. Rzeczpospolita Obojga Narodów, рус. Рѣч Посполита, лац. Res Publica Serenissima) — канфэдэрацыя[4][5][6] Кароны каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, якая ўзьнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і была ліквідаваная ў 1795 годзе з канчатковым падзелам дзяржавы паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Новае палітычнае аб’яднаньне стала найбуйнейшай і адной з самых густа населеных краінаў Эўропы XVI і XVII стагодзьдзяў[7][8][9][10].
Рэч Паспалітая Rzeczpospolita (польск.) Res Publica Serenissima (лац.)[1] Рѣч Посполита (старабел.) | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Si Deus nobiscum, quis contra nos (лац.) (Калі Бог з намі, то хто супраць нас) («За веру, праўду і караля» — ад 18 стагодзьдзя) | |||||
Афіцыйная мова | польская[2], лаціна[2], старабеларуская (да 1697[3]) | ||||
Сталіца | Кракаў і Вільня (да 1596 г.) Варшава | ||||
Форма кіраваньня апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі |
шляхецкая дэмакратыя Станіслаў Аўгуст Панятоўскі | ||||
Гісторыя • узьнікла • першы падзел • Канстытуцыя • другі падзел • трэці падзел |
1 ліпеня 1569 г. 5 жніўня 1772 г. 3 траўня 1791 г. 23 студзеня 1793 г. 24 кастрычніка 1795 г. | ||||
Плошча • агульная |
1582 г. — 815 000 км², 1618 г. — 990 000 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1618) • шчыльнасьць |
10,5 млн 8 ас/км², 10,6 ас/км² | ||||
Этнічны склад | палякі: 40%, русіны: 20%, ліцьвіны: 13%, немцы: 10%, жыды: 5%, іншыя: 12% | ||||
Канфэсійны склад | каталіцтва, праваслаўе, пратэстанцтва | ||||
Валюта | польскі злоты і грош | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Беларусь Вугоршчына Латвія Летува Малдова Польшча Расея Румынія Славаччына Украіна Чэхія Эстонія |
Новаму зьвязу былі ўласьцівыя ўнікальныя рысы для тагачасных дзяржаваў: палітычная сыстэма Рэчы Паспалітай (вядомая пад альтэрнатыўнай назвай «шляхецкая дэмакратыя» альбо «Залатыя вольнасьці») характарызавалася моцным абмежаваньнем манархічнай улады. Гэтыя абмежаваньні ўводзіліся заканадаўчым чынам у Сойме, які кантраляваўся шляхтай. Гэтая ўнікальная сыстэма стала папярэдніцай сучасных канцэпцыяў дэмакратыі[11], канстытуцыйнай манархіі[12][13][14] і фэдэрацыі[15]. Дзьве састаўныя краіны Рэчы Паспалітай фармальна існавалі на раўнапраўнай аснове, але, зрэшты, Польшча зьяўлялася дамінуючым партнэрам[16].
Рэч Паспалітая адзначалася высокай этнічнай разнастайнасьцю і незвычайнай рэлігійнай талерантнасьцю[17][18], але ступень рэлігійнай талерантнасьці зь цягам часу зьмянялася[19].
Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў велічы і магутнасьці[20][21][22] Рэч Паспалітая ўвайшла ў пэрыяд працяглага палітычнага[14][23], ваеннага і эканамічнага[24] заняпаду. Узрастаючая слабасьць дзяржавы прывяла да яе разьдзелу наймагутнейшымі суседзямі: Аўстрыйскай імпэрыяй, Каралеўствам Прусія і Расейскай імпэрыяй цягам XVIII ст. Незадоўга да свайго зьнікненьня ў Рэчы Паспалітай была праведзеная спроба буйной рэформы, што вылілася ў зацьвярджэньне Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якую апісваюць як другую найстарэйшую кадыфікаваную нацыянальную канстытуцыю ў сучаснай гісторыі[25][26][27][28].