Януш Радзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Януш Радзівіл (2 сьнежня 1612, мястэчка Попелі Вількамірскага павету — 31 сьнежня 1655 , места Тыкоцін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман польны літоўскі (1646—1654), ваявода віленскі (з 1653) і гетман вялікі літоўскі (з 1654).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Януш Радзівіл (неадназначнасьць).
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Януш Радзівіл. Д. Шульц, 1654 г. | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 сьнежня 1612 Попелі |
Памёр | 31 сьнежня 1655 Тыкоцін |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Крыштап Радзівіл Ганна з Кішкаў |
Жонка | Кацярына з Патоцкіх Марыя Лупу |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Ганна Марыя |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык, вайскавод |
Close
Меў багатыя маёнткі, у тым ліку Біржы, Кейданы, Віжуны, Попелі і Яшуны на тэрыторыі сучаснай Летувы, Любчу ў Наваградзкім павеце, Дойліды і Заблудаў у Гарадзенскім павеце, Невель у Віцебскім павеце, Себеж у Полацкім ваяводзтве. Трымаў Камянецкае, Барысаўскае, Амсьціслаўскае і іншыя староствы[1]. Князь Сьвятой Рымскай Імпэрыі на Біржах і Дубінках.