Яўхім Карскі
беларускі філёляг-славіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўхі́м Фё́даравіч Ка́рскі (1 студзеня 1861 [ст. ст. 20 сьнежня 1860] [3] — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, сябра Інстытуту беларускай культуры, Чэскай Акадэміі навук.
Яўхім Карскі | |||||||
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1860 (1 студзеня 1861)[1] | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | |||||||
Дата сьмерці | 29 красавіка 1931(1931-04-29)[2][1] (70 гадоў) | ||||||
Месца сьмерці | |||||||
Месца пахаваньня | |||||||
Месца вучобы | |||||||
Занятак | мовазнавец, дыялектоляг, філёляг, славіст | ||||||
Навуковая сфэра | мовазнаўства, славістыка[d], этнаграфія, фальклярыстыка і палеаграфія[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Вядомы як | аўтар 3-хтомнага нарысу «Беларусы» | ||||||
Навуковы кіраўнік | Раман Брант | ||||||
Вучні | Сьцяпан Некрашэвіч | ||||||
Дзеці | Натальля Карская[d] | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Паходзіць зь вёскі Лаша Гарадзенскага павету Гарадзенскай губэрні. Вучыўся ў Менскай духоўнай вучэльні, Нежынскім гістарычна-філялягічным інстытуце (сучасная Ўкраіна). З 1893 году працаваў у Варшаве. За працы па беларусазнаўстве ў 1894 годзе ўзнагароджаны вялікім залатым мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. У 1896 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філялёгіі ў Маскоўскім унівэрсытэце. У 1901 годзе атрымаў Ламаносаўскую прэмію. У 1905 годзе ўзначаліў часопіс «Русский филологический вестник», у тым жа годзе стаў першым абраным рэктарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1915—1916 гадох працаваў у Растове-на-Доне, куды быў эвакуяваны Варшаўскі ўнівэрсытэт. Потым працаваў у Менску (1919—1920 гады), Петраградзе. Прафэсар філялягічнага факультэту.
У 1964 годзе ў будынку сярэдняй школы ў вёсцы Лашы быў адкрыты музэй Карскага.