Deep Purple
From Wikipedia, the free encyclopedia
Deep Purple (з анг. — «Глыбокі баграны»; чытаецца Дып Пэрпл) — ангельскі рок-гурт, што зьявіўся ў горадзе Гэртфардзе графства Гэртфардшыр, у 1968 годзе[1]. Поруч з Led Zeppelin і Black Sabbath лічыцца прызнаным першапачынальнікам гэві-мэталу й сучаснага гард-року, няглездячы на тое, што некаторыя з чальцоў гурту адмаўляюцца далучаць сябе да нейкага стылю[2]. Гурт таксама ўвабраў элемэнты клясычнае музыкі, блюз-року, поп- і прагрэсіў-року[3]. Яны былі аднойчы занесеныя ў Кнігу рэкордаў Ґінэса як найгучнейшы гурт у сьвеце[3][4][5] і прадалі больш за 100 мільёнаў альбомаў па ўсім сьвеце[6][7][8]. Deep Purple прызнаныя №22 у сьпісе найвялікшых выканаўцаў гард-року канала VH1[9]
Deep Purple | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1968—1976, 1984—цяпер |
Адкуль | Вялікабрытанія |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | гард-рок, гэві-мэтал |
Выдавец | Polydor Records, EMI, Warner Music Group, Tetragrammaton Records, EMI Records, Edel Records, Bertelsmann Music Group, BMG Rights Management, Warner Bros. Records, Aquarius Records, Harvest |
Удзельнікі |
|
Былыя ўдзельнікі |
|
Узнагароды і прэміі | |
https://deeppurple.com/ |
Гурт прайшоў праз шматлікія зьмены складу і васьмігадовы перапынак у існаваньні (1976—1984). Склады гурту 1968—1976 гадоў зазвычай падпісваюцца як Mark I, II, III and IV.[10][11] У іх другі ды найбольш камэрыйна пасьпяховы склад уваходзілі Ен Гілан (сьпеў), Рычы Блэкмар (гітара), Джон Лорд (клявішы), Роджэр Гловэр (бас) і Ен Пэйс (бубны)[5]. Той склад існаваў у 1969—1973 гадах і быў адноўлены ў 1984—1989 гадах, а таксама ў 1993 годзе перад тым, як стасункі Блэкмара з астатнімі чальцамі гурту сапсаваліся канчаткова. Дзейны склад гурту ў наш час зьмяшчае саліста Стыва Морза й клявішніка Дона Эйры, што робіць Ена Пэйса апошнім аўтэнтычным чальцом гурту.