Англа-фрыскія мовы
група заходнегерманскіх моваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нгла-фры́скія мовы — адна з падгрупаў моваў у складзе заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, складаецца з стараангельскай, старажытнафрыскай моваў, а таксама моваў, што зьяўляюцца іх нашчадкамі.
англа-фрыская падгрупа | |
Народнасьць | ангельцы, шатляндцы, фрызы, цяпер — паўсюдна ў сьвеце |
---|---|
Арэал | Ангельшчына, шатляндзкі Лаўлэнд, паўднёва-ўсходняе ўзьбярэжжа Паўночнага мора, цяпер — увесь сьвет |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад | |
|
Аангла-фрыскія мовы ад астатніх заходнегерманскіх адрозьніваюць перш за ўсё шэраг гістарычных фанэтычных працэсаў, а менавіта інгвэонскі закон насавых сьпірантаў, зьмены ў вымаўленьні старажытнага ā, паляталізацыя прагерманскага *k у пярэднеязычныя афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, анг. cheese, зах.-фрыск. tsiis, але нід. kaas, ніжн.-ням. Kees, ням. Käse; анг. church, зах.-фрыск. tsjerke, нід. kerk, ніжн-ням. Kerk, Kark, ням. Kirche).
Старажытныя носьбіты англа-фрыскіх і старажытнасаксонскіх дыялектаў пражывалі досыць блізка адзін ад аднаго, што спрычынілася да ўтварэньня моўнага зьвязу і набыцьця ўсімі гэтымі мовамі агульных рысаў[lower-alpha 1]. Тым ня менш, галіны абедзьвюх падгрупаў зазналі ўплыў іншых моваў (старажытнаскандынаўскай і францускай — на ангельскую, галяндзкай і ніжненямецкай — на фрыскія), што паспрыяла разыходжаньню англа-фрыскіх моваў. У выніку гэтага фрыскія мовы атрымалі вялікую колькасьць галяндзкіх і ніжненямецкіх рысаў, трапіўшы ў заходнегерманскі дыялектны кантынуўм, у той час як ангельскія мовы зьведалі вялікі паўночнагерманскі й не-германскі ўплыў, аддаліўшыся ад германскіх кантынэнтальных моваў.