Ніжненямецкая мова
дыялект нямецкай мовы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́жненяме́цкая мова (саманазва: Plattdüütsch, Nedderdüütsch) — мова інгвэонскае падгрупы[5] заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і, распаўсюджаная пераважна на поўначы Нямеччыны і ўсходзе Нідэрляндаў. Паходзіць ад раньняе формы старажытнасаксонскае мовы. Колькасьць носьбітаў — прыкладна 5 млн чал.
Ніжненямецкая мова | |
Plattdüütsch, Nedderdüütsch | |
[[Файл:Verbreitungsgebiet der heutigen niederdeutschen Mundarten.svg|]] | |
Ужываецца ў | Нямеччыне, Нідэрляндах, Даніі, Бразыліі, ЗША, Канадзе |
---|---|
Рэгіён | Паўночная Эўропа, у меншай ступені — Амэрыка |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | Мэксыцы[1], Балівіі[2], Парагваі[3] |
Статус: | 7 Нясталы[d][4] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | nds |
ISO 639-2(Т) | nds |
ISO 639-3 | nds |
Гістарычна тэрыторыя распаўсюджваньня ніжненямецкае мовы ўключала ў сябе сучасныя поўнач Польшчы, Калінінградзкую вобласьць Расеі і частку паўднёвае Летувы, аднак носьбіты мовы з гэтых рэгіёнаў выселеныя па заканчэньні Другой сусьветнай вайны. Ніжненямецкая мова была таксама мовай нямецкіх супольнасьцяў краінаў Балтыі.
Ніжненямецкая мова зьяўлялася лінгва-франка Ганзейскага зьвязу, праз што яна аказала значны ўплыў на мовы скандынаўскае групы германскае галіны (нарвэская, швэдзкая, дацкая, фарэрская, ісьляндзкая мовы).