Бабруйка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабру́йка — рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бабруйскім раёне. Даўжыня 14,5 км. Вадазбор 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Выток ...
Бабруйка | |
Рака Бабруйка на фоне аднаго з бастыёнаў Бабруйскае фартэцыі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля вёскі Каменка |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 14,5 км |
Плошча басэйну | 88 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Close
Пры ўтоку ракі ў Бярэзіну стаіць места Бабруйск.
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Каменкі. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. На ўсім працягу каналізаваная[1].
Назва ракі паходзіць ад баброў, якія раней насялялі яе. У вусьці ракі заснавалі Бабруйск, які атрымаў ад яе сваю назву. Тамака ж да канца XVIII стагодзьдзя знаходзіліся гарадзішча і замак, а ў XIX стагодзьдзі збудавалі Бабруйскую фартэцыю.