Партыя БНФ
беларуская палітычная партыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Партыя БНФ — палітычная партыя Беларусі, заснаваная ў кастрычніку 1999 г. у выніку расколу Партыі Беларускага народнага фронту, што 26 верасьня 1999 г. на 4-ым зьезьдзе зьмяніла назоў на Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ (глядзіце разьдзел Гісторыя). Дэ-юрэ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падае Партыю БНФ у якасьці заснаванай 30 траўня 1993 году[6].
- Пра грамадзкае аб’яднаньне глядзіце артыкул Беларускі народны фронт «Адраджэньне».
- Ня варта блытаць з Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй — БНФ.
Хуткія факты Лідэр партыі, Дата заснаваньня ...
Партыя БНФ | |
па-беларуску: Партыя БНФ | |
Лідэр партыі | в. а. Вадзім Саранчукоў[1][2][3] |
---|---|
Дата заснаваньня | (дэ-факта) 3 кастрычніка 1999 (24 гады таму) |
Распушчаная | 14 жніўня 2023 |
Штаб-кватэра | 220012, Менск, Чарнышэўскага, 3-39 |
Ідэалёгія | нацыяналізм, кансэрватызм |
Моладзевая арганізацыя | Моладзь БНФ[4] |
Колькасьць | 1259[5] |
Дэвіз | «Свабода, Незалежнасьць, Адраджэньне» |
Афіцыйны сайт | narodny.org |
Закрыць
БНФ знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Лукашэнкі.
Знаходзілася ў стане паступовага роспуску праз суд[7]. 14 жніўня 2023 году Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ[8].