Браслаў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бра́слаў — места ў Беларусі, на паўночным беразе возера Дрывятаў. Адміністрацыйны цэнтар Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9829 чалавек[2]. Знаходзіцца за 220 км ад Віцебску, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Друя (лінія Варапаева — Друя). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Друяй, Мёрамі, Шаркоўшчынай, Відзамі і Дзьвінскам.
Хуткія факты
Браслаў лац. Brasłaŭ | |||||
Будынак павятовай адміністрацыі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1065 | ||||
Магдэбурскае права: | 8 кастрычніка 1500 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Браслаўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 9829 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2153 | ||||
Паштовы індэкс: | 211970 | ||||
СААТА: | 2208501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°38′30″ пн. ш. 27°2′0″ у. д. | ||||
± Браслаў Браслаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://braslav.vitebsk-region.gov.by/ |
Закрыць
Браслаў — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст.