Друя
мястэчка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дру́я — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне пры ўтоку ў яе ракі Друйкі. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1149 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад Браслава. Канцавая чыгуначная станцыя на лініі Варапаева — Друя; аўтамабільная дарога зьвязвае паселішча з Браславам.
Друя лац. Druja | |||||
Касьцёл і кляштар бэрнардынаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1386 | ||||
Магдэбурскае права: | 3 сакавіка 1620 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Браслаўскі | ||||
Сельсавет: | Друеўскі | ||||
Насельніцтва: | 1149 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2153 | ||||
Паштовы індэкс: | 211960 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°47′22″ пн. ш. 27°27′12″ у. д. | ||||
± Друя Друя | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Друя — даўняе магдэбурскае места на мяжы гістарычных Браслаўшчыны (частка Віленшчыны) і Полаччыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[1]. Да нашага часу тут захаваўся Барысаў камень, рэшткі замка Сапегаў, комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, цэрквы Зьвеставаньня Багародзіцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Сьвятога Юрыя, помнікі гісторыі і архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія (віленскага барока, XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама Вялікая сынагога (барока, XVII ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі.