Валожынскі ешыбот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валожынскі ешыбот, таксама вядомы як Эц Хаім (у гонар заснавальніка Хаіма Валожынэра) — юдэйская навучальная ўстанова і помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Смаргонскай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзейнічаў да 1939 году. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Валожынскі ешыбот | |
Валожынскі ешыбот | |
Краіна | Беларусь |
Места | Валожын |
Каардынаты | 54°05′28″ пн. ш. 26°31′40″ у. д. |
Заснавальнік | Chaim of Volozhin[d] |
Дата заснаваньня | 1803 |
Валожынскі ешыбот | |
Валожынскі ешыбот на Вікісховішчы |
У пэрыяд росквіту тут навучаліся больш за 400 чалавек з усёй Расейскай імпэрыі. Адсюль выходзілі вялікія габрэйскія пісьменьнікі, рабіны, палітыкі і навукоўцы. Стаў прататыпам большасьці літвакоўскіх ешыботаў сьвету. Назву «Валожынская» мае адна з галоўных сынагогаў Нью-Ёрку.