Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Трынітарскай вуліцы[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′16.54″ пн. ш. 30°12′20.38″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | vitprav.by/2407.html |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага трынітарскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (далучаецца да ўсходняга боку касьцёла). У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, катэдральны сабор Віцебскай і Аршанскай япархіі, у кляштарным корпусе — прыходзкі дом і прыпісная царква Афанасія Берасьцейскага.